Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гарадскі пейзаж

   Мінулі адзін, другі бугрысты ўзгорак, а на трэцім Федзя Салаўянчык азірнуўся. Асветлены сонцам, горад займаў увесь далягляд. Адсюль Федзя лёгка мог адрозніць заводскія будынкі ад жылых дамоў, катэджаў і чатырохпавярховага інтэрната, дзе ён жыў з сябрамі. Відаць былі і карпусы з цэхамі, у якіх яны працавалі. Стромкі комін заводскай электрастанцыі высока дыміў у неба. Усё гэта здалося Федзю такім сваім, блізкім... Ці даўно ён, упершыню пад’язджаючы да горада, прыблізна з таго ж месца баязліва і насцярожана ўглядаўся на гэту раскіданую будоўлю, на гэты комін – на ўсё такое невядомае, загадкавае і таямнічае? А цяпер – цяпер аўтазавод і роднае слова, якое дзесьці там, за Крутой гарой, невымоўнымі ніцямі пачуццяў звязаліся ў адзін тугі вузел, які хаваўся недзе ў самым сэрцы.
(119 слоў)

Паводле І. Грамовіча

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Незвычайны горад

Пераказы, дыктантыУ горадзе (Паводле Я. Коласа)

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ты, горад мой...

Пераказы, дыктантыУ горадзе

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Мой зялёны горад