Каля калодзежа стаяла драўлянае карыта. У ім заўсёды была чыстая вада. Прыбягуць курачкі, пасядуць на карыта і п’юць ваду. Неўзабаве пакліча іх певень. Курачкі бягуць да яго. А вось і два галубкі прыляцелі да карыта. Яны заўсёды прылятаюць папіць вады. Адзін быў беласнежны. Я назваў яго Сняжок. А вось галубка была нечым падобная на цётку Волю. Я назваў яе Волечкай. Сняжок і Волечка прыляталі кожны дзень.
(67 слоў)
Паводле Я. Брыля
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сняжок і Волечка
Пераказы, дыктанты → Дзікі голуб
Ян Чачот → Ян Чачот - Да голуба
Пераказы, дыктанты → Як сказаць «не»?
Пераказы, дыктанты → Слухайце адзін аднаго!