Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вішанька

   Увесну дзядуля пасадзіў маладую вішаньку. Расла вішанька, набіралася сілы.
   Аднойчы ў сад зайшоў казёл і пачаў абгрызаць яе. Убачыла Марыська, што гіне дрэўца, і пабегла шукаць дзядулю. Знайшла яго і кажа:
   – Дзед, казёл вішаньку грызе!
   Дзядуля кінуўся ў сад. Пакуль дабег, ад малой вішанькі застаўся адзін пянёк. А побач стаяў казёл і мэкаў.
   – Ах ты, шкоднік! З’еў вішаньку і яшчэ мэкае, – крыкнула Марыська на казла.
   Дзядуля ўсміхнуўся і сказаў:
   – Гэта ён мне расказвае, як ты дапамагла яму вішаньку з’есці.
(82 словы)

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дрэва вечнасці

ПераказыТаполя

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Дрэва

ПераказыЯблынька-дзічка

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Я дрэву сказаў...