Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вёска над ракой

   Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага гаспадара быў водны транспарт.
   Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыходзіла шырокая затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніўні затока цвіла, паверхня яе была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў, зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзяліў раку на два амаль аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў касавіцу густа застаўлялі стагамі.
   Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў снегавой кіпені майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сонцам.
(134 словы)

Паводле А. Кажадуба

 

Похожие статьи:

ПераказыДзіўныя кветкі

ПераказыДзед

ПераказыЦюльпаны

ПераказыВясковыя коміны