Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясёлкі

   Увесь дзень рухавы вецер гнаў па небе вялізныя гурты маленькіх і вялікіх шэра-белых хмар. Сабраў вецер малыя хмары ў адну і пагнаў яе. Плыла гэтая хмара павольна, плыла і пырскала рэдкімі, але буйнымі кроплямі дажджу.
   За гэтай хмараю вецер гнаў другую, яшчэ большую. Яна залівала на дарогах ямкі, лужыны раслі на вачах, ад буйных кропель то надзімаліся, то лопаліся вялікія бурбалкі.
   Калі праплыла хмара і зноў разлілося над вёскай сонечнае святло, нарадзілася яркая і шырокая арка вясёлкі.
   Хмара рухалася на ўсход. За ёй неадступна ішла і вялізная дуга вясёлкі. I вось за гэтай велічнай вясёлкай з’явілася другая, больш цьмяная, потым трэцяя, чацвёртая, пятая, ледзьве бачная. Пяць вясёлак над зямлёй! Палі, лясы і вёскі пад імі ўяўлялі сабой карціну незвычайнай прыгажосці.
   На дарогах задыміліся каламутныя лужыны, а ў іх ужо купаліся і пырскалі вераб’і. Людзі, старыя і малыя, выйшлі з хат і дзівіліся на вясёлкавы цуд. Сонечная цяплынь, чыстае паветра, звон радасных песень жаваранкаў абуджалі такі настрой, што і самому хацелася ўзляцець у сінь неба і заспяваць песню.
(169 слоў)

Паводле З. Бяспалага.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНяпрошаны грыбнік

Пераказы, дыктантыРазбойнік

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыПаядынак

Пераказы, дыктантыНеспадзяваная сустрэча