Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лістах вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць яшчэ вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле. На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак. Узыходзіць сонца. Яно паволі і баязліва паказваецца з-за гарызонта. Сонца падымаецца над лесам, слізгае па вяршалінах дрэў і западае ў прагаліны. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі. Бесклапотна спяваюць птушкі. Яны то пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле. Танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жаўранкі... Якая слаўная ты, вечна маладая і вечна пявучая раніца!
(90 слоў)
Паводле Я. Скрыгана
Похожие статьи:
Биографии → Янка Скрыган
Пераказы, дыктанты → Усё нова і свежа
Пераказы, дыктанты → Раніцою
Пераказы, дыктанты → След даўніны
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца