Гэта здарылася ў красавіку. Прачнулася сонца і зірнула на зямлю. За ноч зіма і мароз свае парадкі навялі. Снегам пакрылі пагоркі, палі. На дрэвах ледзяшы развесілі.
Прыгрэла сонца і з’ела ранішні лёд. Весела заззялі ручайкі і лужынкі. Раптам пад каранямі бярозкі ручаёк заўважыў глыбокую норку. У норцы салодка спаў вожык. Восенню ён знайшоў гэта ціхае месца. Звярок зусім не хацеў прачынацца. Халодны ручай залез у норку і разбудзіў вожыка.
(71 слова)
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца
Пераказы, дыктанты → Раніцою
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Пераказы, дыктанты → Вясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)
Якуб Колас → Якуб Колас - Раніца вясною