Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпіліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы комін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над трубой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі.
(137 слоў)
Паводле А. Кажадуба.
Похожие статьи:
Пераказы → Дзіўныя кветкі
Пераказы → Цюльпаны
Пераказы → Вёска над ракой
Пераказы → Дзед