Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вяршыня патрыятызму

   Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Партызаны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фронту на зямлю, не захопленую ворагам.
   Саша Мамкін рабіў начныя рэйсы. Рызыкаваў жыццём, але думаў толькі, як выратаваць дзяцей.
   Апошнім рэйсам ён пасадзіў у свой маленькі самалёт значна больш пасажыраў. Апроч дзяцей, у ім яшчэ знайшлося месца выхавальніцы і двум параненым партызанам. І вось на гэту нябесную калыску Мамкіна наляцелі варожыя знішчальнікі. Падбілі самалёт. Пякучае полымя ахапіла машыну. Загарэўся шлем, камбінезон лётчыка. Але Саша Мамкін трымаўся да апошняга, бо за яго спінай жывымі камячкамі сядзелі сіроты.
   Саша Мамкін здолеў пасадзіць палаючы самалёт за лініяй фронту. Усе пасажыры былі выратаваны. А сам лётчык вогненнага рэйса загінуў. Ён да канца выканаў свой грамадзянскі абавязак.
   Такі ўчынак называецца гераізмам. А гераізм вяршыня патрыятызму, вернага служэння Бацькаўшчыне.
(145 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Похожие статьи:

ПераказыДыпламатыя

ПераказыВысокая сталіца

ПераказыПамяць

ПераказыАб чым маўчаць камяні

ПераказыСлавуты акадэмік