Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вяртанне дадому

   У адзін з цёплых дзён верасня я дабіраўся ў самую далёкую вёсачку прыпяцкай зоны. Ісці заставалася кіламетраў васемнаццаць.
   Стомлены, я прылёг адпачыць. Мяне разбудзілі нечыя размераныя цвёрдыя крокі на ўзбочыне дарогі. Я падхапіўся і ўбачыў хлопца ў вайсковым адзенні з рэчавым мяшком за плячамі.
   – Пачакайце! – крычу я, устаючы з зямлі.
   Хлопец спыніўся,
   – Вы не ў Дронькі?
   – Бліжэй, – адказвае ён, называючы вёску.
   Я ведаю вёсачку, куды ён дабіраецца. Стаіць яна на пясчаным узгорку, маленькая, раскіданая, нічым не славутая. Няма ў ёй ні садоў, ні добрых агародаў, ні лесу паблізу. Мабыць, для таго, каб спыніць рух сыпучых пяскоў, нехта насадзіў толькі ракітніку і вербаў. Кусты растуць проста на вуліцы, калі можна назваць вуліцай сухі пясчаны прасёлак, які пятляе ад хаты да хаты.
   Мы ідзём і размаўляем пра салдацкую службу, пра тэхніку. Я разумею яго заклапочанасць. Ён вяртаецца пасля арміі дадому і хоча рабіць тое, што найлепш умее.
(145 слоў)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

ПераказыВоін-вызваліцель

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Пакахай мяне, салдацік

ПераказыПросты рабочы чалавек

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Прынясіце кветкі салдатам

ПераказыПаклон