Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вялікі пясняр

   Гэта было нечакана. Спачатку на рэспубліканскай, а потым на ўсесаюзнай арэне з’яўляецца нікому не вядомы беларускі эстрадны ансамбль «Песняры». Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе неадназначнае стаўленне.
   Уладзімір Мулявін з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды шлях. Вырашылі на крытыку не звяртаць увагі. Часу на самасцвярджэнне было няшмат, таму і аддалі яго пошукам твораў, іх апрацоўцы і аранжыроўцы.
   Колькі сапраўдных святаў і сюрпрызаў падарыў беларусам Уладзімір Мулявін. Ён апрацаваў дзясяткі беларускіх народных песень. А «Песняры» свежа і натхнёна выканалі іх, узрушыўшы, усхваляваўшы і прымусіўшы сціснуцца не адно сэрца. Уласная своеасаблівасць выканальніцкага майстэрства Мулявіна гарманічна спалучылася з нашай беларускай таямніцай меладычнасці, песеннасці, напеўнасці.
   У «Песняроў» свой твар, адметная непаўторнасць, вастрыня адчування патрэб чалавечай душы і сэрца. I ў гэтым вялікая заслуга Уладзіміра Мулявіна – непараўнальнага працаўніка і змагара за наша беларускае нацыянальнае мастацтва.
(142 словы)

Паводле А. Мяснікова.