Сённяшні Навагрудак меў старажытную назву Наваградак. Вучоныя-археолагі маюць доказы, што людское паселішча тут узнікла ў канцы дзясятага стагоддзя.
Вядома, што Навагрудак стаіць на гары, якая ўзнімаецца над узроўнем мора на трыста дваццаць тры метры. І з якога б боку ні ехаў сюды, адчуваеш, што ўздымаешся ўвысь, туды, дзе векавыя руіны вежаў былога замка, дзе цэрквы і касцёлы, сівыя камяніцы.
З гары Замкавай узіраўся ў далячынь сваёй дзяржавы Міндоўг – стваральнік Вялікага Княства Літоўскага. Ён заклаў падмурак нашай дзяржавы.
Да скалечаных муроў замка прыходзіў паэт Адам Міцкевіч. Навакольныя краявіды натхнялі наваградца на паэзію, якая вывела яго ў геніі.
З высокага Навагрудка, здаецца, бачны ўвесь раён: і задумлівы бацька-Нёман, і зялёны дыван Налібоцкай пушчы, і ўраджайныя палеткі, і ўсе сельскія населеныя пункты, і гарадскі пасёлак.
Старажытны горад Наваградак нанова перажывае сваю маладосць.
(131 слова)
Паводле У. Ліпскага.
Похожие статьи:
Пераказы → Сведкі даўніны
Пераказы → Высокая сталіца
Пераказы → Навагрудак
Пераказы → Радзіма Адама Міцкевіча
Пераказы → Навагрудак (Паводле У. Малішэўскага)