Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Высокая сасна

   Раман Іванавіч убачыў высокую магутную сасну. Тоўсты, у два абхваты, камель цёмным маналітам вырастаў з зямлі, каб уверсе, метраў праз дзесяць-дванаццаць, раздзяліцца на два новыя гладкія ствалы. Правільна круглыя, яны ўздымаліся роўна, густазалацістыя, чыстай сасновай пароды. Яны нагадвалі дзве нагі здаровага чалавечага цела – добра загарэлыя, мускулістыя, поўныя жывой пругкай сілы. І там, дзе па прапорцыі ў чалавечых нагах павінен пачынацца пераход у ступакі, угадваўся ён і тут – у выглядзе тых жа залацістых сукоў, што адпачкоўваліся ад ствалоў і ішлі ў строга супраціўныя бакі. Абсыпаныя на канцах пушыста-зялёнымі кутасамі іголак, разам з гэтакай жа зялёнай раскідзістай вяршыняй яны ўтваралі акругла прыгожую, нібы падпраўленую нажніцамі, прычоску-карону. Нешта сапраўды мацярынскае было ва ўсім гэтым магутным целе сасны, якая нібыта сваёй жывой сілай рассунула зямлю і выйшла на святло адразу ўсёй сваёй мажной закончанай постаццю.
   Была адметная ў дрэва і кара. У старых соснаў яна звычайна палопаная, сухая. У гэтай жа яна была гладкая, быццам сшытая з бронзавых латак, акуратна падагнаных адна да адной. Молада-чырвоныя, яны толькі па беражках, у месцах стыкаў, абраслі срабрыста-зялёнай аблямоўкай.

(171 слова)

Паводле А. Кудраўца

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Пераказы, дыктантыСасна

Пераказы, дыктантыСасна пры дарозе

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала