Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і глядзеў у неба, шукаючы ў блакітнай вышыні жаваранка. Хутка ў залатым паднябессі я заўважыў каршуна, які лунаў высока-высока і нібы глядзеў адтуль на мяне. Каго ён высочвае? Я нават не прыкмеціў, як ад самай зямлі з песняй пачаў узнімацца жаваранак.
Каршун спачатку застыў на месцы, потым не вытрымаў і кінуўся уніз, накіроўваючы свой палёт на мяне. А перад ім ляцеў, кідаўся ў бакі шэры камячок. Я ажно ўздрыгануўся, калі ён раптам шмыгануў мне пад світку. Спачатку я не мог нічога зразумець і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ах, як ён неахвотна ўзняўся ўгору!
Птушачка хутка пырхнула з-пад маёй світкі і паляцела.
(Паводле І. Грамовіча)
Похожие статьи:
Пераказы → Жаваранак
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Гуканне вясны
Пераказы → Жаваранак
Пераказы → Песня ляснога жаваранка
Пераказы → Жаўруковы звон