Дзяніска і Андрэйка пайшлі на возера лавіць рыбу. Дзень быў спякотны. Горача свяціла ў небе сонейка. Хлапчукі выкупаліся ў цёплай вадзе. Потым яны закінулі вуды. Недалёка ад іх пырхала чародка вераб’ёў.
Рыба не клявала. Хлапчукі амаль задрамалі. Раптам над іх галовамі матнуўся цёмны цень. Хлопчыкі ўбачылі вялікага каршуна. Ён кінуўся на вераб’ёў. Маленькія птушкі рассыпаліся хто куды. Каршун крута рвануў у неба без здабычы.
(67 слоў)
Паводле А. Ставера
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Даў рады
Пераказы, дыктанты → Паляванне драпежнай птушкі
Пераказы, дыктанты → Паветраны пірат
Пераказы, дыктанты → Каршун і шчупак
Пераказы, дыктанты → Паядынак