Даўным-даўно каля Смаргоні князі Радзівілы заснавалі дзіўную акадэмію. Яна так і называлася – Смаргонская. У ёй вучылі не сялянскіх дзяцей, а мядзведзяў.
Марудная была тая навука. Лясных жыхароў на ўроках ставілі на вялізную гарачую печ. Яны вымушаны былі падымаць пярэднія лапы, а на задніх нібы падтанцоўвалі. У гэты час іграла дуда або біў бубен. Такая навука доўжылася месяцамі і нават гадамі.
Пасля гэтага мядзведзяў выводзілі на заробкі. Дрэсіроўшчык іграў мелодыю, а звер танцаваў. Такіх смаргонскіх «акадэмікаў» ахвотна прымалі не толькі ў гарадах і вёсках Беларусі, а нават у Францыі, Германіі, Венгрыі.
Вось чаму на гербе Смаргоні ёсць выява чорнага мядзведзя. Заднімі лапамі звер стаіць на чырвонай рашотцы. А ў пярэдніх ён трымае герб Радзівілаў, ва ўладанні якіх была Смаргонь.
(120 слоў)
(Паводле У. Ліпскага)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вось якія «мішкі»
Пераказы, дыктанты → Смаргонская мядзведжая акадэмія
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі
Пераказы, дыктанты → Мядзведзь (Паводле М. Зверава)
Пераказы, дыктанты → Неспадзяваная сустрэча