Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Воўчае логава

Варыянт 1 (242 словы)

   Васіль добра ведаў грыбныя мясціны, што знаходзяцца ў самых патаемных кутках векавога лесу. Аднойчы, блукаючы ў такіх мясцінах, багатых на крамяныя баравікі ды рыжыкі, Васіль неяк нечакана напароўся на воўчае логава.
   Логава мясцілася ў прасторнай яме пад яловым вываратнем. Недалёка ад яго працякала невялікая лясная рэчка. Трэба сказаць, якое б месца ні выбрала сабе ваўчыца для нараджэння малых, паблізу абавязкова павінен быць які-небудзь вадаём: возера, сажалка, крыніца ці балота. З бакоў воўчае логава акружалі дзве глыбокія лагчыны, зарослыя непралазнымі кустамі шыпшыны, якая перапляталася з вялізнай крапівою. Хто сюды зможа прабрацца, нават калі выпадкова трапіць у гэту таемную лясную глыбіню?
   Па ўсім было відаць, што ваўкі-бацькі былі вопытныя і вельмі ўдала маскіравалі сваё месцазнаходжанне. Толькі ля самага логава на вільготнай голай зямлі можна было разгледзець адбіткі іх лап.
   Васіль ледзь не прайшоў міма воўчага логава. Але ў тым і быў яго характар, што, збіраючы грыбы, ён заўсёды заходзіў у самую лясную гушчэчу, абследаваў кожны равок, не прапускаў ніводнай лагчынкі.
   Васіль адразу вызначыў, што логава менавіта воўчае, а не лісінае, бо часта яны вельмі падобныя, як падобныя шчаняты лісіцы і ваўка.
   Шкуркі ваўчанят былі пакрыты цёмна-шэрымі валаскамі і светлым пухам. Уздоўж хрыбетніка красавалася доўгая чорная паласа. Нібы маятнікі, пагойдваліся завостраныя чорныя вушкі. Маленькія ваўчаняты выклікалі ў чалавека жаль і спачуванне. Не верылася, што ў хуткім часе яны вырастуць у дужых драпежнікаў і стануць страшэннай пагрозай для людзей.
   Дарослыя ваўкі, на шчасце, былі дзесьці на паляванні. І Васіль хуценька пакінуў гэта небяспечнае месца.
 


 

Варыянт 2 (160 слоў)

   Бацька добра ведаў грыбныя мясціны, што знаходзяцца ў самых патаемных кутках векавога лесу. Блукаючы ў такіх мясцінах, багатых на баравікі ды рыжыкі, бацька неяк нечакана напароўся на воўчае логава.
   Логава мясцілася ў прасторнай яме пад вываратнем. Па ўсім было відаць, што ваўкі-бацькі былі вопытныя і вельмі ўдала маскіравалі сваё месцазнаходжанне. Толькі ля самага логава на вільготнай голай зямлі можна было разгледзець адбіткі іх лап.
   Бацька ледзь не прайшоў міма. Але ў тым і быў яго характар, што, збіраючы грыбы, ён абследаваў кожны равок і лагчынку.
   Бацька адразу вызначыў, што логава менавіта воўчае, а не лісінае, бо часта яны вельмі падобныя, як падобныя шчаняты лісіцы і ваўка.
   Шкуркі ваўчанят былі пакрыты цёмна-шэрымі валасамі і светлым пухам. Уздоўж хрыбетніка красавалася чорная доўгая паласа. Нібы маятнікі, пагойдваліся завостраныя чорныя вушкі. Маленькія ваўчаняты выклікалі жаль і спачуванне. Не верылася, што яны з часам вырастуць у дужых драпежнікаў.
   Дарослыя ваўкі, на шчасце, былі дзесьці на паляванні. І бацька хуценька пакінуў гэта месца.

Паводле В. Грамыкі

 

Похожие статьи:

Алесь ЯкімовічАлесь Якімовіч - Хітры воўк

Іван ШамякінІван Шамякін - Воўк

ПераказыШэры драпежнік

Максім ТанкМаксім Танк - Конь і Леў

Алесь БадакАлесь Бадак - Воўк і навука