У маляўнічай палітры восені многія фарбы: чырвоная, ружовая, карычневая, жоўтая, барвовая, залатая.
Восень – прыгажуня і чараўніца. Ходзіць у доўгай залатой сукенцы, з распушчанымі косамі. Гарэзлівы ветрык раздзьмухнуў яе косы.
Восень усміхаецца і пачынае кружыцца ў чароўным танцы каля тонкіх бярозак. Дакранецца яна да жоўтай фарбы і крапіць лісточкі. То правядзе тонкім шнурочкам па самым краі і ўпрыгожыць бярозку завушніцамі. То рассыпле залацінкі сонечнага святла па лісці таполі, ясеня, а пасля дабавіць чырвані. Лёгкім, нячутным крокам паплыве да явара. Пяшчотна прытуліць да сябе яго галінкі і адпусціць. І стане явар барвовы, нібы засаромеўся. А вось клён адзінокі стаіць. Віецца восень каля яго, кружыць, і становіцца клён ад лімонна-жоўтага да чырвона-бардовага. Потым адбягае і любуецца сваёю работай. А любавацца ёсць чым!
(120 слоў)
Паводле В. Куксы
Похожие статьи:
В → Восеньскія песні
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень