Шуміць лес. Шамаціць пад нагамі лісце. Дзіўным веерам насыпала на яшчэ зеленаватую траву залатовак прыгажуня бяроза. Дубы насцілаюць пад сабою цёмна-карычневую мяккую пасцель. Лісце іх не ляціць далёка, яно цяжкае і нават у вецер падае амаль вертыкальна. Зоркай іншага сусвету бліснуў кляновы ліст, што раптам з’явіўся перад вачамі на дарозе. Адкуль ён зляцеў? Ах, вунь ён дзе, клянок! Невялічкі, зусім непрыкметны, побач з волатамі-дубамі. Колькі красы ён рассыпаў навокал! Мноства яго лісця – найпрыгажэйшы дыван, вытканы рукою дзівоснага мастака. І я не мог прайсці па ім у запыленых ботах. Я асцярожна адступіў і абышоў бокам.
Усю дарогу мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала?
... У памяці ўсплывалі карціны далёкага маленства.
(Паводле І. Шамякіна)
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Непаўторная вясна
Іван Шамякін → Сэрца на далоні. Адказы на пытанні
Іван Шамякін → Адказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"
Биографии → Іван Шамякін
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка