Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Восень (Паводле М. Гарэцкага)

   Па небе шпарка ляцяць цёмныя воблакі. Распаўзаюцца, чапляюцца, збіраюцца ў адзін груд і засцяць неба. Смоўжам звілася над зямелькаю брудна-шэрая аграмадная пялёнка; яна хавае сонца. Сцюдзёна. З неба белым дымам ляцяць сняжынкі, сіроткамі сыплюцца аднекуль згары, з няяснасці; яны выплываюць і мякка кладуцца на зямлю.
   Бывае так, што сярод холаду, шэрасці, пустэльнасці і нуды асенняй прыроды, сярод прыкрага надвор’я самай позняй восені на небе неяк раптоўна прагляне маленькі сіненькі лапічак – адзін, другі, трэці. Вось ужо немалая частка неба вызваляецца з-за хмар – сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагах прыгожыя фарбы цёмных пасяродку і белых наўкол воблачак. Яшчэ вісіць чорная, дажджавая туча далёка-далёка над лесам, як быццам яна там дужа добра ўчапілася. А зірніце, зірніце хутчэй: вунь там шпарка схавалася апошняя срэбная хмарка цераз сонца. Бліснуў з неба першы сноп светлага калосся на крыллі пруда-ветрака, перабег залатой пасцілкаю цераз сад – і ўсё весялее, робіцца прыгожым: ціхенька варухнуліся галінкі на старой бярозе, убачыўшы сонца, мякчэйшай хоча быць мёрзлая груда пад нагамі дзяўчыны. Дзяўчына схапіла вёдры, бяжыць да вады, бяжыць і нечага смяецца, а сонейка забылася, забавілася, любуецца дзявоцкаю прыгажосцю.
(178 слоў)

Паводле М. Гарэцкага

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

ВВосеньскія песні