Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Восень (Паводле Г. Далідовіча)

   Восень была ў розныя гады самая незвычайная – сонечная і сухая, марасяная, не проста дажджлівая, але мокрая, стылая з прасветам і радасным першым і другім "бабчыным летам". Былі абмалот збажыны ў калгасным гумне, сушка і трапанне лёну, попрадкі, калі моладзь, як і іхнія прадзеды, па вечарах гуртавалася ў чыёйсьці не столькі прасторнай, колькі гасціннай хаце, дзе былі прыветлівыя гаспадары і незамужнія дзяўчаты. Ды наступалі і наступалі шэрыя, шэра-цёмныя, усё больш азмрачнелыя, штодзень карацейшыя дні, што пасля шчасліва абноўліваліся: пасля запускаў і посту пачыналася часіна шчаслівых вяселляў.
   Восень, маючы моц ад вясны і лета, не хутка здавалася: зляцелі многія птушкі, жоўта-чырвонае лісце апала, паступова пачарнела, абвадзянела, падгніло на зямлі, аціхла поле, аглушэў лес, пачарнела вада ў блізкай рэчцы, Нёмане, усё больш сілы набірае непагадзь, і вось першыя ўжо камякі бухмастага снегу.
(129 слоў)

Паводле Г. Далідовіча

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

ВВосеньскія песні

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень