Лета ніяк не хацела саступаць месца восеньскай пары. Але ўсюды ўжо адчуваліся змены. У чыстым небе часцей сталі з’яўляцца кучаравыя воблакі. На маладой арабінцы зачырванелі гронкі ягад. На бярозах жаўцее лісце. Не сустракаюць досвітак радасныя воклічы маладых ластавак. Яны ўжо навучыліся лятаць. Разам са старымі ластаўкамі маладыя выправіліся ў дарогу. Чаму ж так рана яны пакідаюць родныя мясціны? Таму што ластаўкі першымі адчуваюць надыход восені.
(67 слоў)
Паводле В. Віткі
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
В → Восеньскія песні
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень