Я іду ў лес. Жыццё ў ім яшчэ не замерла. У сасонніках па імхах пракідаюцца зялёнкі. Вялікімі сем’ямі растуць кволыя куркі. Яшчэ нават познюю кветку можна напаткаць. Свеціцца сіняя ці жоўтая кветачка, і цяжка растлумачыць, як гэта далікатная раслінка вытрымала першыя замаразкі.
Між соснамі і ў лагчынах туман. Ён шчыльны, густы, але на дарогах рассейваецца. Дзень можа быць сонечны.
У лесе добра нават восенню. Прыемна бачыць усё. Ядлоўцавыя кусты каля мурашнікаў. Пясчаныя пляшыны прагалін. Камяні-валуны, парослыя па баках зялёным мохам. Ва ўсім нейкая суладнасць і прыгажосць.
(88 слоў)
(Паводле І. Навуменкі)
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес