Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Восеньскі лес

   Восеньскі лес быў сцюдзёны, туманны і шматфарбны. Холад разліўся па лесе, павуціна, мокрая ад ранішняга туману, перапляла ўсе сцяжынкі. Здавалася, што ноччу тут прабег сярдзіты звер і ўсюды пакінуў шматкі сваёй белай поўсці. Адзінокія птушыныя галасы няўтульна гучалі ў гэтым урачыстым халодным маўчанні, якое перад прыходам зімы ўсё глыбей агортвала лес. Засвішча паўночны вецер, скуе дарожныя каляіны і травяністыя балотцы свежы бліскучы лёд, глуха зашумяць высозныя грамады елак і соснаў, бездапаможна затрапечацца апошнім лісцем асіна.
   Тады пад лясныя шаты прыйдзе зіма. Змярцвелы лес будзе стаяць пад суровым небам, успамінаць сонечныя веснавыя дзянькі, успамінаць сваё шумлівае зялёнае юнацтва і аднойчы раптам пасвятлее, азорыцца іскрыстай беллю. Гэта першы снег бязгучна апусціцца на скаваную маразамі зямлю, пакрые жоўта-буры мох, тоненькі лёд на балоце, пад якім застыла вада. Мяккія белыя купіны, што раскіданы між хвойнічку, стануць падобныя на вялізныя пуховыя падушкі.
(137 слоў)

Паводле Л. Дайнекі

 

Похожие статьи:

ПераказыУ лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні