Дрэвы падобныя да людзей. Бываюць яны высокія і каржакаватыя. Бываюць вясёлыя і сумныя. Бываюць здаровыя і хворыя.
Расце ў лесе магутны дуб. Карані яго перапляліся, выпілі безліч зямных сокаў. І паспрабуй яго скрануць з месца. Пярун страсяне яго за чуб, абсмаліць, а дуб стаіць. А вось фанабэрысты клён. Усё азіраецца вакол, усё прыхарошваецца. Лісце яго падае лёгка і імкліва ў рудыя травы.
Ахутала вас, дрэвы, восень туманамі, звязала павуціннем. І не для вас ужо лясны баль. Вы скідаеце долу сваё святочнае ўбранне.
(84 словы)
Паводле С. Лобач
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Пераказы → У лесе