Пахом Тачыла працаваў лесніком на Палессі.
Калі пачалася вайна, у лесе з’явіліся партызаны. Яны не давалі спакою нямецкім акупантам ні днём, ні ноччу. Ляснік падтрымліваў іх і дапамагаў.
Аднойчы ў час паходу на партызан карнікі натрапілі на леснічоўку Пахома. Ворагі пачалі катаваць лесніка, але ён не выдаў сваіх таварышаў.
Ледзь прытомнага Пахома карнікі забралі з сабой у суседнюю вёску. Там яго кінулі ў свіран і замкнулі дзверы.
Раніцай фашысты не знайшлі Пахома. Толькі з-пад сцяны свірна была відаць вялікая нара. Ворагі падумалі, што ляснік выграб яму і ўцёк.
На самай жа справе яму выграб леснікоў сабака Ворчык. Ён бег па слядах карнікаў. Высачыў, куды немцы кінулі Пахома. Калі змерклася, падкраўся да свірна, падгробся пад сцяну і выратаваў свайго гаспадара.
(120 слоў)
(Паводле Б. Сачанкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Пераказы, дыктанты → Шукаю гаспадара
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Пераказы, дыктанты → Фомка
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан