Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вораг і сябар

   Ці здаралася вам заўважаць на лістках і сцяблінках маленькае насякомае? Яго цяжка разгледзець. Яно амаль такога ж колеру, як ліст або сцябло. Насякомае гэта – тля. Яно маленькае, а шкода ад яго вельмі вялікая. Тля высмоктвае сокі з раслін.
   У агародзе тля нападае на капусту, рэпу. Цяжка змагацца з тлёй.
   У тлі ёсць вораг. Гэта божыя кароўкі. Распазнаць іх лёгка. У іх спінкі чырвоныя, бліскучыя, з плямачкамі. Налавіце іх і выпусціце ў агарод. Яны знішчаць пражэрлівую тлю.
(77 слоў)