Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Возера Лебядзёўка

   Некалі гэтае возера было вельмі агромністае. Такія хвалі на ім уздымаліся, нібы на якім сінім моры. Людзі, якія жылі на яго прыгожых пясчаных берагах, лавілі рыбу, палявалі на качак. А як пойдуць касіць сена, то здавалася, што навокал існавала яшчэ адно мора – зялёнае. Трава такая густая стаяла і так хутка адрастала, што яе скошваць не паспявалі.
   Многа вады ў возера ўпадала, затое выцякала ўсяго адзіная рачулка. На яе высокіх берагах стаялі багатыя паселішчы. Заможна жылі ў іх людзі, таму што заўсёды мелі кавалак хлеба і мелі магчымасць ім разжыцца, падзарабіць.
   Возера ўжо тады называлася Лебядзёўка, таму што пасярэдзіне яго, на востраве, парослым высокім густым лесам, здаўна жылі лебедзі. Ляцелі на зіму ў далёкія паўднёвыя краіны, знікалі на час віхур і мяцеліцаў, а калі сонца добра прыгравала і пачынала паўсюдна валадарыць вясна, вярталіся дамоў. Здзіўляліся здаўна людзі, як гэта ім удавалася Знайсці адваротны шлях. Шанавалі іх мясцовыя жыхары, нікому не давалі крыўдзіць.
(151 слова)

Паводле А. Ненадаўца

 

Похожие статьи:

ПераказыСвіцязь

ПераказыСамае глыбокае возера

ПераказыЛясное возера

ПераказыНавальніца на возеры

ПераказыНа беразе Нарачы