Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вожык (Паводле Я. Брыля)

Варыянт 1 (144 словы)

   Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.
   З нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго – адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.
   У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца пачала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
   Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, заціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сонныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула.
 


 

Варыянт 2 (62 словы)
   Тата вярнуўся з лесу. У кішэні ён прынёс маленькага вожыка. Яго палажылі ў кутку. Не на падлозе, а на імху. Мох зялёны, пушысты і цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім і не разгортваецца. Я наліў яму сподак малака і паставіў каля самага моху. Ноччу па дошках падлогі затупацелі маленькія ножкі.
   Вожык тупацеў усю ноч. За гэта мы пачалі называць яго Тупцікам.

Паводле Я. Брыля

 

Похожие статьи:

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Колькі ў вожыка калючак

Алесь ЯкімовічАлесь Якімовіч - Казка пра смелага вожыка

Алесь БадакАлесь Бадак - Гасцінец для вожыка