Стаяла сярэдзіна восені. З бяроз, рабінак і клёнаў ападала на зямлю пажоўклае лісце, а многія кусты былі ўжо зусім голыя.
Выбраўся я на сцежку і ўбачыў, як у мой бок рухаецца вялікі клубок з лісця. На нейкі момант ён прыпыніўся, а потым зноў зрушыў з месца. Каля шырокага абгарэлага пня клубок лісця яшчэ раз спыніўся, крыху адпачыў і пакаціўся далей. Хутка зусім знік з вачэй.
Падышоў я да пня і адразу зразумеў, што гэта за клубок па сцежцы каціўся. У выжарыне шалясцеў лісцем вожык. Высцілаў на зіму сваё гняздо.
(90 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вожык-дзівачок
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Гасцінец для вожыка
Пераказы, дыктанты → Вожык (Паводле Я. Брыля)
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Колькі ў вожыка калючак
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Казка пра смелага вожыка