У нас пад ганкам жывуць вожыкі. Вечарамі ўся калючая сям’я выходзіць гуляць. Дарослыя вожыкі капаюць зямлю маленькімі лапкамі. Так яны дастаюць карэньчыкі. Малыя ў гэты час гуляюць, весяляцца.
Аднойчы да старога вожыка падбег сабака. Звярок згарнуўся ў клубок. Сабака асцярожна пакаціў яго да сажалкі. Вожык плюхнуўся ў ваду і паплыў. Я прагнаў сабаку.
Вясной застаўся толькі адзін вожык. Куды падзеліся астатнія? Яны перасяліліся ў іншае месца. Стары вожык не захацеў пакідаць наш дом.
(74 словы)
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вожык-дзівачок
Пераказы, дыктанты → Вожык (Паводле Я. Брыля)
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Колькі ў вожыка калючак
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Казка пра смелага вожыка
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Гасцінец для вожыка