Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Воднае царства

   На гладкай паверхні цёмнай ракі выскокваюць бурбалкі. Гэта галодныя рыбкі чакаюць ежы. Вось на ваду ўпаў чырвоны асінавы лісцік. Рыбкі пачалі яго хапаць. Ім здалося, што гэта матылёк.
   Чарвякі і п’яўкі застаюцца на зіму ў вадзе. Толькі увосень іх не відаць. Яны пайшлі спаць на дно, закапаліся ў пясок. Не спяць адны рыбы. Акуні, ляшчы, яршы плаваюць чародкамі. На дне глыбокіх ям вада цяплейшая. Там рыбы і зімуюць.
(70 слоў)

Паводле А. Клыкава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВозера (Паводле Ф. Казлоўскага)

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Як зімуюць рыбы

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна

Пераказы, дыктантыЖыццё ў вадаёме

Пераказы, дыктантыСтронга