Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вогненны лётчык

   Ішоў пяты дзень вайны. Вораг лютаваў. Гарэлі гарады і вёскі. Капітан Мікалай Гастэла атрымаў заданне разбамбіць танкавую калону фашыстаў.
   З аэрадрома ўзляцелі самалёты. Па шашы павольна паўзла калона нямецкіх танкаў. На іх пасыпаліся бомбы. Цяжкае заданне было выканана. Але полымя ахапіла самалёт. Заставалася адно імгненне на роздум. Мікалай Гастэла накіраваў палаючы самалёт на варожыя танкі.
   Да помніка мужнаму экіпажу людзі часта прыносяць кветкі.
(65 слоў)

Паводле У. Ліпскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГалінка каліны ў лётным планшэце

Пераказы, дыктантыУ небе Запаляр’я

Янка КупалаЯнка Купала - Хлопчык і лётчык

Пераказы, дыктантыПодзвіг Мікалая Гастэлы

Пераказы, дыктантыЛегендарны ваенны лётчык