Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вечны студэнт

   Усё сваё жыццё ён чаму-небудзь вучыўся. Спачатку быў студэнтам універсітэта, потым аспірантам, наведваў самыя разнастайныя курсы. Вывучаў англійскую мову, хадзіў у школу бухгалтараў, павышаў уласную камп’ютэрную пісьменнасць. Яму ўвесь час не хапала нейкіх ведаў. Кожны дзень спазнаючы нешта, ён прывык да пастаяннага абнаўлення, да радасці першаадкрыцця. І ўжо не мог абыходзіцца без якіх-небудзь курсаў.
   Ён займаўся на курсах вязання, машынапісу, вучыў карэйскі алфавіт, хадзіў на міжнародныя канферэнцыі і сімпозіумы. Вучыўся вадзіць машыну і спяваць, займаўся ў групе здароўя і на курсах стэнаграфіі. Ён умеў рабіць усё, што трэба ў жыцці: плаваць, скакаць з парашутам, ездзіць на матацыкле, іграць на гітары, ладзіць турысцкія паходы. І пры ўсім тым яму было шкада, што яшчэ не паспеў зрабіць тое, чаго хацелася б.
   Самаму галоўнаму ён так і не навучыўся: зарабляць сабе на хлеб. Але аднойчы ў яго кватэры пачуўся тэлефонны званок. Вечнага студэнта запрашала на працу адна з самых вядомых фірмаў у горадзе.
(150 слоў)

Паводле С. Явар

 

Похожие статьи:

ПераказыПомнікі студэнтам