Жыццё ішло зададзеным нібыта самой прыродай рытмам.
Лета доўжылася некалькі месяцаў. Былі канікулы – бясконцыя, бесклапотныя. Можна было рабіць усё, што пажадаецца: гуляць па парку і ваколіцах, чытаць кніжкі, сядзець на любімай лаўцы пад касцёлам.
Пасля бязмежнага лета надыходзіла восень. Пачыналі выбіраць бульбу, лістота ўбіралася ў вераснёва-кастрычніцкі колер, на гарышчы пахла штрыфелем і антонаўкамі. Наваколле поўнілася лагодай, паспакайнелым сонечным святлом. Ставілі другія рамы, мылі аконныя шыбы, варылі журавіны з ігрушамі, сушылі грыбы. Журавы зацягвалі сваю шчымліва-развітальную песню. Ва ўсім было адчуванне законапарадку прыроды.
Чаканая, светлая, снежная зіма не абрыналася знянацку, а надыходзіла паступова. Клёны, што стаялі насупраць дома, набывалі казачны выгляд.
Каляды і Новы год, а вясной – Вялікдзень. І ўсе рыхтуюцца да святаў: убіраюць яліны, фарбуюць яйкі, пякуць, смажаць, ладзяць маскарадныя строі.
Зіма, лета, восень... Кругаварот адбываўся ў тэмпе і рытме, зададзеным адвеку. Аднастайнасць была адзнакай жыццёвага парадку і неяк зводзіла на нішто крыўды, няўладзіцы, боль.
(145 слоў)
Паводле А. Сямёнавай
Похожие статьи:
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Жыцце
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Жывеш не вечна, чалавек...
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Дзяцінства пачынаецца з пытання...
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Казкі жыцця
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Бяссмерце