Пасярод плошчы стаіць высокі помнік. Перад ім гарыць Вечны агонь. Да помніка падыходзяць людзі. Яны стаяць і маўчаць. Многія прыносяць кветкі.
Верачка прыйшла да помніка разам з мамай. Дзяўчынка была ў святочнай сукенцы. У руках яна трымала чырвоную ружу. Ад ветрыку шапацела лісце ліп, варушыліся стужкі на вянках.
Маці стаяла моўчкі. Маўчала і Верачка. Потым яна нахілілася і паклала да помніка кветку.
Вечны агонь памяці гарыць у людскіх сэрцах. Ён не згасне ніколі.
(75 слоў)
Паводле Е. Пяршай
Похожие статьи:
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Балотны агонь
Пераказы → Балотны агонь
Пераказы → Палескія рабінзоны
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Трывога ў бары