Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вечар года

   Мусіць, не толькі на мяне аднаго жоўтай і шапаткой восенню неяк нечакана і без асаблівай дай прычыны наваліцца раптам ціхі, нават трошкі прыемны ў сваёй сцішанасці сум, які неспакойна трывожыць цябе, дзе б ты ні быў, куды б ні ішоў, ні ехаў. Трывожыць менавіта так, як увесну, хвалюе, бярэ цябе ў палон радасць – буйная, неўтаймоўная, неабдымная. Адкуль ён, гэты шчымлівы неспакой жоўтай восені?
   Восень – гэта вечар года. Яшчэ нядаўна вось тут шапацела, шаргацела, жаўцела, свяцілася, святкуючы свой час, лагоднае бабіна лета. Былі такія раніцы і вечары, калі нават мроілася, што можна адчуць на дотык, як кожны дзень робіцца ўсё карацейшы і карацейшы, як пругка струменіць, адыходзячы, спяшаючыся лета. І сёння, праз колькі халодных дзён кастрычніка, зноў раскашуецца сонца і ціхая-ціхая цеплыня. Здаецца нават. што бабіна лета вярнулася зноў, каб адбыць у полі яшчэ некалькі дзён.
   Дрэвы стаяць абапал дарогі ў сонечных промнях – такія ціхія, што колькі ні глядзі на іх, колькі ні напружвай вочы, так і не убачыш, каб дзе-небудзь зварухнуўся хоць адзін лісток…
(164 словы)


Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

ВВосеньскія песні

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень