Неспакойна забегалі па небе сівыя хмары. Вецер збірае іх у адну суцэльную хмару і гоніць прама на вёску. Хмара навісае над самымі хатамі. Але дажджу няма. Вецер дзьме ў поўную сілу. Ён разрывае хмару на часткі.
Гудзе вецер у коміне. Вые ён за вугламі хат. Свішча сярод тоўстых галін дрэў. Грукоча ў дзверы і вокны. Гэты грукат аддаецца холадам у сэрцы. Па ўсім целе прабягаюць дрыжыкі. Страх нападае на душу. Не давядзі божа апынуцца ў такі час у дарозе.
(80 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Кліча вецер свежы
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Вецер
Максім Лужанін → Максім Лужанін - Міхалкавы запісы пра вятры
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Ветру