Далёка на поўначы жыве вецер. Многа ў яго спраў. Ён і хмары разганяе, і мора хвалюе, і птушанят калыхае на галінцы. Стоміцца вецер за дзень. Хочацца яму адпачыць ды пацешыцца. Тады запрагае вецер у лёгкія сані трыста белых коней. Імчыць па палях, па лясах, па вуліцах!
Імкліва ляцяць белыя коні. Сцелюцца іх доўгія грывы і хвасты. Радасна звіняць падковы. Пранізліва свішча вецер. А коні віхрам імчацца далей.
(68 слоў)
Паводле М. Янчанкі
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Кліча вецер свежы
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Ветру
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Максім Лужанін → Максім Лужанін - Міхалкавы запісы пра вятры
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Вецер