Дзень стаяў ціхі, па-асенняму цёплы і па-летняму празрысты. Такія дні ў верасні бываюць даволі часта. Паветра насычана пахамі спелай гародніны, садавіны. Чародкамі пераляталі гракі, дзесьці крычалі гусі, якія ўжо выбраліся ў вырай.
Сарокін спрабаваў разгледзець у блакіце неба тых гусей, але не ўдалося: вочы сляпіліся, жмурыліся. Ён павярнуў з вуліцы на агароды да Дняпра. Не хацеў ісці навідавоку: няёмка было ад такога гультайства, калі ўсе людзі былі заняты працай. І дзяцей мала сустракалася: вучні яшчэ ў школе, а меншыя дзеці адправіліся ў лес. Вёска была нібы пустая, ціхая, як і гэты цёплы вераснёвы дзень.
На беразе быў зроблены масток. Сарокін узышоў на гэты масток, пастаяў, паглядзеў на ваду. Плынь спакойная, чыстая, на паверхні плавалі спрытныя маляўкі. Далей ад берага плёскалася нейкая рыбіна, і ад яе ішлі кругі.
Гараджанін Сарокін, калі яму выпадала бываць на прыродзе, любіў вось так глядзець на ваду. І яшчэ – на агонь. Вада яго супакойвала, агонь настройваў на філасофскі лад.
(153 словы)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Верасень
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Белавежа
Пераказы → Верасень
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Верасень
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Вераснёвыя ночы