Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Вераб’іныя справы
У нашай вёсцы пасаджана шмат дрэў. Каля кожнай хаты расце то клён, то бяроза, то ліпа. Збіраюцца там вялізнай чарадой вераб’і і звонка чырыкаюць. Іншы раз уздымуць вялікі гармідар. Бабуля не вытрымлівае, выходзіць з хаты і гоніць іх. Вераб’і палохаюцца. Шэрай хмаркай уздымаюцца яны з дрэў. Бабка зачыняе дзверы. Птушкі вяртаюцца. Яшчэ званчэй яны абмяркоўваюць свае вераб’іныя справы.
(58 слоў)