Сонца грэе промнямі наваколле. З казырка пад’езда падаюць кроплі. Надзя падставіла руку. Кропля ўпала на далоньку. Прыляцеў верабейка. На Надзю скоса пазірае. Дзяўчынка пырснула на яго вадою. Верабейка паляцеў пакрыўджаны. Шкада стала маленькую птушачку. Надзя дастала з кішэні некалькі зярнят сланечніка. Баіцца верабейка. Ды голад перасіліў. Падляцеў верабейка і хуценька ўхапіў зернейка. Вярнуўся на галінку і са смакам яго струшчыў.
(61 слова)
Паводле А. Якімовіча
Похожие статьи:
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Два браты-вераб’і
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Верабей
Пераказы, дыктанты → Уладзімір Караткевіч
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Верабей
Аляксей Якімовіч → Аляксей Якімовіч - Ножык