Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Верабейка і ледзяшы

   Наступіла сапраўдная вясна. Стала блакітным неба. Павеяў заходні вецер, прынёс адлігу.
   Прыляцеў на плот верабейка. Глядзіць, а на страсе ледзяшы заплакалі. Коцяцца з іх, падаюць на дол блакітныя кроплі.
   Скокнуў верабейка, злавіў кропельку ды на плот сеў. А кропелька смачная і чысцюткая. Пакаштаваў яе верабейка, зноў з плота пырхнуў. Падляцеў ён і яшчэ адну кропельку дзюбкай злавіў.
   Напіўся верабейка, паляцеў мушак лавіць. Вада  – гэта яшчэ не яда.
(70 слоў)

Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Два браты-вераб’і

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Ножык

Пераказы, дыктантыУладзімір Караткевіч

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Верабей

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Верабей