Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць. Паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Хаця гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Чалавек, які страціў сваю памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам. Так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам.
Са свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак.
(130 слоў)
Паводле М. Ермаловіча.
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Лірычны каментарый да нашага радаслоўя
Пераказы → Нумізматыка
Пераказы → Зала сарака
Сачыненні → Па старонках твораў пра мінулае
Пераказы → Рака Бяроза