Зімой у лясах блукаюць ваўкі. Часам яны набліжаюцца да вёскі і выюць уначы. Ад гэтага становіцца страшна. Ваўкі ходзяць цэлымі сем’ямі. За лета і восень падраслі ваўчаняты. Воўк есць усё. У пошуках здабычы ваўкі праходзяць дзясяткі кіламетраў. Яны могуць на-пасці і на лася. Але ім рэдка ўдаецца яго пава-ліць. Лось – дужы звер. Толькі вельмі галодныя ваўкі адважацца наблізіцца да лася. Часцей за ўсё воўк палюе на мышэй. Але трэба быць усім асцярожнымі. Воўк у нашых мясцінах – самы небяспечны драпежнік.
(80 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Воўк і навука
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Воўк
Максім Танк → Максім Танк - Конь і Леў
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Хітры воўк
Пераказы → Шэры драпежнік