Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ваяр патаемных віроў

   Якіх толькі паданняў не пачуеш пра самоў! Нават знешне сом не такі, як іншыя рыбы. Цела яго вялікае, круглае, знізу плоскае. Яно пераходзіць у пляскаты хвост з двума доўгімі плаўнікамі. Афарбоўка яго амаль чорная, з бурым адлівам на спіне, а па баках крыху святлейшая. У брушной частцы скура жаўтаватая, а то і белая, пакрытая блакітнымі, ружовымі крапінкамі. Вельмі вялікая галава і шырокі рот, доўгія бакавыя адросткі-вусы на верхняй сківіцы і дзве пары кароткіх вусоў на ніжняй, маленькія вочкі. Такі партрэт гаспадара таямнічых віроў.
   Сом аддае перавагу глыбокім вірам і ціхім ямам, дзе жыве амаль цэлы год. Толькі на нераст самы выходзяць на менш глыбокія месцы. Дарослы сом харчуецца чарвякамі, вадзянымі насякомымі, малюскамі. Але перавагу аддае рыбе і жабам.
   Сом – каштоўная прамысловая рыба, але колькасць яго памяншаецца. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца законам.
(137 слоў)

Паводле В. Грамыкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАднавокі сом

Пераказы, дыктантыСом-волат

Пераказы, дыктантыВавёрчына рэдкалессе

Пераказы, дыктантыЛясныя сцежкі