Той, хто бываў у Полацку, ведае Вал Івана Грознага. Узвышаецца ён у гістарычным цэнтры горада, парослы хмызняком, з аднаго боку абмываемы хуткаплыннай абмялелай Палатой з Чырвоным мостам праз яе, а з другога – падступае да муроў былога Кадэцкага корпуса. Велічны і некалі непрыступны, ён адзін з сімвалаў бацькі гарадоў беларускіх, і кожны палачанін хоць раз у жыцці падымаўся на яго вышыню, блукаў сярод вячыстых дрэў па вузкіх сцяжынках, з якіх адкрываецца від на ціхія завулкі з прыватнымі драўлянымі дамамі, сярод якіх у апошні час сталі з’яўляцца шыкоўныя асабнякі "новых беларусаў".
Тысячы разоў я бываў у гэтых мясцінах, дыхаў непараўнальным водарам полацкай даўніны, любаваўся незвычайнай прыгажосцю гэтага кутка любага мне горада. І калі не так даўно сівы мой зямляк Алесь Ануфрыевіч Савіцкі, з якім мы чарговы раз прыехалі ў наш Полацк, прапанаваў мне падняцца на Вал, з радасцю згадзіўся.
(137 слоў)
Паводле Н. Гальпяровіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Радзіма душы
Пераказы, дыктанты → Скрозь стагоддзі
Пераказы, дыктанты → Полацк
Пераказы, дыктанты → Мы родам адсюль
Пераказы, дыктанты → Полацкая зямля