У Беларусі рыбалоўства здаўна было важкім промыслам. У некаторых мясцінах рыба складала аснову сялянскага жыцця.
Былі выпадкі, калі рыбалоўныя сеткі выцягвалі толькі коньмі. Сілы ў руках не хапала, каб выцягнуць увесь улоў. Часам сеткамі перагароджвалі суднаходныя рэкі. Столькі было рыбы. Вось і з’явілася загадка: «Скубу не пер’е, ем не мяса».
Аднак не ўся здабыча даставалася сялянам. Трэба было выплачваць аброк панам. Законы рэгулявалі самавольную лоўлю рыбы.
Чым лавілі рыбу нашы продкі? Па тонкім лёдзе глушылі яе драўлянымі дубінамі. Лавілі плеценымі з лазы лавушкамі. Найчасцей выкарыстоўвалі сеткі.
За стагоддзі беларусы навучыліся гатаваць з рыбы разнастайныя стравы. Асабліва багатым быў рыбны стол у палешукоў. З рыбай нястачы ніколі не было.
Няма ў Беларусі ні мора, ні акіяна. А краіна застаецца рыбным царствам.
(120 слоў)
(Паводле А. Карлюкевіча)
Похожие статьи:
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Як зімуюць рыбы
Пераказы → Незвычайная рыба
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна
Пераказы → Стронга
Пераказы → Жыццё ў вадаёме