На паляванні я знайшоў вавёрчыну кладоўку. У дупле ляжалі буйныя, чыстыя, спелыя арэхі. Як вавёрка адрознівае спелыя арэхі ад няспелых?
Была ціхая асенняя раніца. Я сеў адпачыць пад дрэва. Зверху пасыпаліся арэхі. Вавёрка трэсла іх з арэшыны. Потым нагнула мордачку і панюхала арэшак. Выбрала адзін і заскакала да бліжэйшай елкі. Так вавёрка нацягала нямала арэхаў. Вавёрчыны арэхі былі больш цёмныя і цяжкія. Яна выбірала спелыя арэхі па паху.
(70 слоў)
Паводле Н. Нікольскага
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Вавёрка
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вавёрка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора
Пераказы, дыктанты → Выпадак у лесе