Міцька ішоў па дарозе, што вяла да лесу.
Раптам штосьці хруснула, і хлопчык убачыў рыжую вавёрку. Яна скакала па зямлі, часта азіралася. За маці беглі ваверчаняты.
Калі старая вавёрка адчула небяспеку, яна кінулася да малых. Схапіла аднаго, маланкай узляцела на дрэва і знікла ў зеляніне. А другое малое апынулася ў Міцькавых руках.
Шчаслівы хлопчык пакрочыў у вёску. Ён уяўляў, як будуць зайздросціць яму сябры.
На дрэвах пачуўся шум. Хлопчык падняў галаву і ўбачыў вавёрку-маці. Яна пераскоквала з галінкі на галінку. Міцька спыніўся і доўга стаяў моўчкі. Вавёрка пільна сачыла за ім. Потым хлопчык пусціў звярка на зямлю, а сам адышоўся.
Быццам жоўценькі агеньчык, зляцела з дрэва спрытная вавёрка, схапіла малога і заскакала па галінках.
Міцька шчасліва засмяяўся.
(118 слоў)
(Паводле М. Алтухова)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Выпадак у лесе
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вавёрка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Вавёрка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора